![]() |
|
||||||||||
|
|
У Варшаве адбыўся сход па вылучэнню дэлегатаў на ФорумНа мерапрыемстве прысутнічала дзевяць чалавек, у асноўным з ліку беларускіх студэнтаў варшаўскіх ВНУ, якія навучаюцца па праграме Кастуся Каліноўскага. Перад прысутнымі выступілі студэнт-каліновец, сябра БХД Анатоль Міхнавец і ўжо абраны дэлегатам на сходзе ў Гомельскім раёне Аляксандр Кулега. Прамоўцы казалі пра сутнасць, а таксама мэты і задачы Беларускага Еўрапейскага Форуму, тлумачылі чаму яны асабіста хочуць у ім удзельнічаць. Сярод прысутных распачалася дыскусія наконт таго, што на дадзены гістарычны момант важней для Беларусі: агульнаеўрапейскія каштоўнасці альбо нацыянальныя. Які павінен быць прыярытэт. Удзельнікі сустрэчы задавалі Анатолю Міхнаўцу арганізацыйныя пытанні, датычныя Форуму. Дакатарант паліталогіі Павал Вусаў цікавіўся, як звязаны Чэскі Форум, прысвечаны рэалізацыі праграмы Усходняга партнёрства, з Беларускім Еўрапейскім Форумам. Ці будуць на БЕФ вылучацца дэлегаты ў Прагу. Жадаючых удзельнічаць у Форуме было амаль удвая больш, чым існуючая квота. Давялося вырашаць пытанне, хто будзе дэлегаваны. Сход шляхам рэйтынгавага галасавання вылучыў на Беларускі Еўрапейскі Форум трох дэлегатаў. Сярод іх сябра БНФ, актывіст БХД і незалежны палітолаг. |
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |