![]() |
|
||||||||||
|
|
На сходзе зладзілі канцэрт бардаўскай песніУ сядзібе Партыі БНФ сабраліся пераважна прыхільнікі Партыі БХД. Усяго 30 чалавек.
Перад прысутнымі выступілі актывісты БХД Валерыя Чарнаморцава і Наталля Васілевіч, якія распавялі пра каштоўнасці, якія спавядае БХД і пра тое, чаму іх партыя падтрымлівае ідэю еўрапейскай інтэграцыі і правядзенне Беларускага Еўрапейскага Форума. На сходзе зладзілі невялічкі канцэрт бардаўскай песні. Перад прысутнымі свае песні выканалі ў прыватнасці Таццяна Беланогая і Алесь Камоцкі. На сходзе абралі 15 дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум. Былі абраны таксама дэлегаты на устаноўчы з'езд БХД. |
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |