http://euraforum.info Іншае Сходы г.Мінск г.Мінск, мікрараён "Усход"

Ад мікрараёну "Усход" абаралі 17 дэлегатаў

Сход, што ладзіўся на Машэрава, 8, быў прадстаўлены пераважна "маладафронгтаўцамі".

У панядзелак увечары на Сядзібе БНФ з ініцыятывы актывіста Віктара Янчурэвіча прайшоў сход па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум. Усяго на сустрэчы прысутнічала 34 чалавекі.

Напачатку сустрэчы перад прысутнымі выступіў старшыня "Маладога Фронту" Зміцер Дашкевіч, які апавёў пра дзеючыя кампаніі МФ, найперш − "За беларускую мову!" і "Беларускую кнігу − дзецям!" і заклікаў прысутных прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах

Каардынатар Руху "За Свабоду" па Мінску Юрась Меляшкевіч паведаміў пра сутнасць і значэнне Беларускага Еўрапейскага Форуму, перспектывы рэалізацыі праграмы Ўсходняга партнёрства, а таксама распавёў пра працу мінскага аргкамітэту па падрыхтоўцы Форуму.

− На дадзены момант у Мінску аргкамітэтам праведзена 11 сходаў, яшчэ два − з ініцыятывы арганізацый, абрана каля 110 дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум . Улады не ідуць насустрач у падрыхтоўцы Форуму, таму сходы даводзіцца праводзіць у памяшканнях недзяржаўных грамадскіх арганізацый, альбо пад адкрытым небам, − кажа Юрась Меляшкевіч.

Дэлегатамі на Беларускі Еўрапейскі Форум вылучана 17 дэлегатаў, сярод якіх актывісты Зміцер Дашкевіч, Наста Палажанка, Людвіся Атакулава, Віктар Янчурэвіч.

Паводле http://mfront.net

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.