http://euraforum.info Іншае Сходы г.Мінск г.Мінск, раён вуліцы Адзінцова

Дэлегатам на форум вылучылі студэнта "каліноўца"

На Беларускі Еўрапейскі Форум ад раёну абралі сем чалавек

Сход вялі два моладзевых лідэра. Перад удзельнікамі сходу выступіў дарадца старшыні Руху "За Свабоду" Алесь Лагвінец. Ён у сваёй прамове казаў пра важнасць еўрапейскай выбару для паўнавартаснага развіцця краіны.

На Беларускі Еўрапейскі Форум  вылучылі сем дэлегатаў, у асноўным моладзь . Сярод дэлегатаў студэнт праграмы Кастуся Каліноўскага, які адмыслова прыехаў на мерапрыемства з Варшавы.

Паводле арганізатара сходу, дадатковая сустрэча з жыхарамі раёна, прысвечаная пытанням Форуму, адбудзецца 4 кастрычніка.

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.