http://euraforum.info Іншае Сходы г.Мінск г.Мінск, Цэнтральны раён

Адбыўся першы ў Мінску сход па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум (фота)

Арганізатарам сустрэчы выступіў кіраўнік МХСС “Маладыя дэмакраты” Аляксандр Шумкевіч. Дзесяць актывістаў гэтай арганізацыі і былі вылучаны ў якасці дэлегатаў.

У Сядзібу Партыі БНФ, дзе ў пятніцу вечарам 28 жніўня адбываўся сход прыйшло трыццаць сем чалавек.

Напачатку сходу з прамовай выступіў лідэр МХСС МД. Ён выказаў сваё бачанне ролі Беларускага Еўрапейскага Форуму для развіцця беларускага грамадства. На яго думку, прыхільнікам  еўрапейскага шляху развіцця важна прадэманстраваць сваю пазіцыю менавіта зараз, калі ў асяродку левых апазіцыйных партый папулярная ідэя рэнесансу праекта саюзнай дзяржавы з Расіяй.

Акрамя актывістаў МХСС МД на сходзе ў якасці гасцей прысутнічалі сустаршыня Партыі БХД Віталь Рымашэўскі і прадстаўнік Руху “За Свабоду” Юрась Меляшкевіч, якія таксама выступілі перад прысутнымі.

– Канцэпцыя чакання пераменаў і яднання па прынцыпе “супраць” у апазіцыйным асяродку за апошнія дзесяць год палітычнага змагання паказала сваю бесперспектыўнасць. Настала пара кіравацца канцэпцыяй яднання на каштоўнасцях. Адной з важнейшых каштоўнасцяў Беларуская Хрысціянская дэмакратыя лічыць еўрапейскасць. Таму мы падтрымліваем Аляксандра Мілінкевіча і лічым, што цалкам рэальна дабівацца ў краіне паступовых пазітыўных зменаў ужо зараз, не чакаючы змены ўлады, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.

Сустаршыня Партыі БХД таксама выказаўся за вылучэнне на прэзідэнцкіх выбарах  адзінага кандыдата ад правых сілаў.

Пра ідэю правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму, яго мэты і задачы распавёў Юрась Меляшкевіч.

Паводле Юрася Меляшкевіча, Беларускі Еўрапейскі Форум, як мерапрыемства, а потым і як пляцоўка дапамогуць Еўразвязу максімальна эфектыўна рэалізаваць праграму Ўсходняга партнёрства для нашай краіны. Кантактам з НДА ў пытаннях еўраінтэграцыі, якія будуць наладжвацца праз Форум,  у праграме УП надаецца вялікае значэнне.

Юрась Меляшкевіч лічыць, што пазітыўныя змены нават ва ўмовах існавання цяперашняй палітычнай сістэмы магчымыя, калі яны будуць мець паслядоўны і незваротны характар і не несці прамой пагрозы рэжыму (удасканаленне Выбарчага кодэксу, дазвол рэгістрацыі НДА, спрашчэнне заснавання СМІ). З іх і трэба пачынаць.

Фотаздымкі тут

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.