![]() |
|
||||||||||
|
|
Форум мусіць паспрыяць стварэнню трэцяй сілы ў дачыненнях Беларусі з Захадам (фота)19 верасня ў сябдзібе Партыі БНФ адбыўся сход па вылучэнню дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум ад жыхароў Малінаўкі. З вітальным словам выступіў арганізатар сходу Аляксей Кавалец. Ён нагадаў умовы, пры якіх Еўразвяз летась ініцыяваў праграму Усходняга партнёрства. Намеснік Старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч распавёў пра пэўныя пазітыўныя зрухі ў палітычным жыцці краіны. Пагроза страты суверэнітэту з боку Расіі і агульная сітуацыя ў эканоміцы прымушае ўлады ісці насустрач патрабаваннем Еўразвязу. На думку Юрася Губарэвіча, Беларускі Еўрапейскі Форум мусіць паспрыяць стварэнню ўплывовай трэцяй (дэмакратычнай) сілы ў беларуска-еўразвязаўскіх дачыненнях, дзе, на дадзены момант, Беларусь прадстаўлена пераважна афіцыйнымі ўладамі. Сустаршыня БХД Павал Севярынец распавёў пра мэты і вынікі Беларускага Еўрапейскага Форуму, якіх можна дамагчыся. Палітык таксама падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы з прадстаўнікамі ўраду Швецыі 14 верасня. Паводле яго слоў, прэм'ер Швецыі, кіраўнік МЗС, старш ў адзін голас заяўляюць: "Пастараемся разам змяніць сітуацыю. Мы запрашаем яго, каб дапамагчы вам". Пытанні рэпрэсій і зніклых палітыкаў заўсёды пад увагай еўрапейскіх палітыкаў. Павал Севярынец лічыць, што дэмакратычныя сілы павінны дапамагчы Еўразвязу ўплываць на рэжым. - Мяняецца свет, мяняецца рэжым. Мы павінны падштурхнуць гэтыя змены. Сабрацца, каб вызначыцца, якую Беларусь мы хочам бачыць. Беларусы мусяць мець свой голас, каб дыялог адбываўся не толькі паміж рэжымам і Еўропай. Беларуская хрысціянская дэмакратыя, якая імкнецца прапанаваць маральную альтэрнатыву рэжыму, актыўна ўдзельнічае ў падрыхтоўцы Форума, − заявіў Павал Севярынец. Выступіў таксама адзін з удзельнікаў сходу. Ён акцэнтаваў увагу на неабходнасці вяртання прыватнай уласнасці на зямлю, змагання за рэальныя выбары, развіцця самакіравання.
|
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |