http://euraforum.info Іншае Сходы г.Мінск г.Мінск, мкр-н Паўднёвы Захад

Сходам зацікавілася сталічнае тэлебачанне (фота)

На сходзе ў мікрараёне Паўднёвы Захад прысутнічала больш за 30 чалавек. Акрамя вылучэння дэлегатаў на Форум, людзі актыўна абмяркоўвалі мясцовую праблематыку.

Арганізатарам сходу па фармальнай прычыне адмовілі ў памяшканні, таму сход адбываўся на вольным паветры, на пляцоўцы для масавых мерапрыемстваў у зялёнай зоне каля праспекта Любімава. Паводле аднаго з арганізатараў мерапрыемства Юрася Карэтнікава, на сход сабралася 35 чалавек. На Беларускі Еўрапейскі Форум вылучылі дзесяць дэлегатаў. У іх ліку вядомы пісьменнік Васіль Якавенка.

Як паведамляе pzminsk.org, перад прысутнымі выступілі сябры аргкамітэту Беларускага Еўрапейскага Форуму, Юрась Карэтнікаў і Юрась Губарэвіч. Яны распавялі пра мэты і задачы яго правядзення, а таксама пра бягучую сітуацыю ў беларускай палітыцы і эканоміцы.

Падчас сустрэчы мясцовыя жыхары таксама актыўна абмяркоўвалі лакальныя праблемы Паўднёвага Захаду.

Пэўны інтарэс да мерапрыемства праявілі журналісты, у тым ліку дзяржаўных СМІ. Мерапрыемства асвятляла здымачная група сталічнага тэлебачання.

Супрацоўнікі міліцыі правядзенню сходу не перашкаджалі. 

 

 

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.