![]() |
|
||||||||||
|
|
На Ясенінскім сходзе даабралі 7 чалавек (фота)На сустрэчы прысутнічалі дэмакратычныя актывісты і незаангажаваныя палітычнай дзейнасцю прыхільнікі еўрапейскай інтэграцыі, усяго каля 16 чалавек. Старшынём сходу абралі Алега Лук'яненка, сакратаркай − Наталлью Красоўскую. Перад прысутнымі выступілі дарадца старшыні Руху "За Свабоду" Алесь Лагвінец і сябра Рады Руху "За Свабоду" Аляксей Кавалец. − Палітыка Еўразвязу памянялася пасля вайны ў Грузіі, пасля паразы дэмакратаў у 2006-м. Зараз імгненныя станоўчыя перамены на жаль малаверагодныя. Мы хочам зблізіць Беларусь з Еўрапейскім Звязам. Пашыраць праеўрапейскія настроі ў грамадстве, зрабіць так, каб Захад лічыўся з нашым меркаваннем, а не толькі з пунктам погляду афіцыйных ўладаў. Ад крызісу, ад дэфолту ў Беларусі, калі б нам не дапамагалі заходнееўрапейскія краіны, скарысталася б Расія, − лічыць Алесь Лагвінец. На думку Алеся Лагвінца, эканамічнае рэфармаванне таксама вымагае новых тэхналогій, якія можа даць толькі цывілізаваная Еўропа. Праеўрапейскія дэмакратычныя сілы хочуць, каб большасць беларусаў бачыла выгоды ад збліжэння з Еўропай. Аляксей Кавалец адзначыў, што наша краіна гістарычна еўрапейская, а сённяшнія ўлады чужыя нашай ментальнасці. − Мы павінны уплываць на нашае жыццё, нашу уладу праз свабодныя выбары. Мы павінны дыверсіфікаваць крыніцы паставак энерганосьбітаў, бо зараз моцна залежым ад Расіі, − мяркуе Аляксей Кавалец. Паводле Аляксея Кавальца, на Форуме будуць прыняты стратэгія і план дзеянняў на бліжэйшы час. Прадстаўнічае мерапрыемства прыхільнікаў еўраінтэграцыі мусіць паказаць, што ў краіне ёсць грамадзянская супольнасць, якая будзе працягваць палітыку збліжэння з краінамі ЕЗ, калі зменіцца кан'юктура і ўлады павернуцца на Усход. Аляксей Кавалец нагадаў, што на Форум запрошана вялікая колькасць уплывовых замежных палітыкаў і дыпламатаў. − Нам вельмі важна, каб паварот у бок Еўропы быў падтрыманы знізу. На гэта і нацэлены Форум. Грошы, якія будуць ісці ад Еўропы, накіраваныя на падтрымку канкрэтных праэктаў і праграм па мадэрнізацыі, − дадаў Алесь Лагвінец. Прысутныя задавалі шмат пытанняў пра перспектывы еўраінтэграыі, правядзенне Форума, узаемадачыненні з Расіяй. Шляхам галасавання дэлегатамі на Беларускі Еўрапейскі Форум выбрана сем чалавек. На першым сходзе было вылучана тры чалавекі.
|
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |