http://euraforum.info Навіны Форум у СМІ СМІ пра Форум
СМІ пра Форум
Як асвятляўся форум у сродках масавай інфармацыі

Еўрапейскі Форум: рэпартаж + фоты

Форум скончыў працу. Праведзены ён быў на высокім арганізацыйным узроўні. Па яго выніках былі прынята рэзалюцыя і Праграма дзеянняў.

Не гуляць у палітыку, а перамагаць

Падчас Беларускага еўрапейскага форуму кіраўнік руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што гатовы ўдзельнічаць у наступных прэзідэнтскіх выбарах. Прычым з намерам не гуляць у палітыку, а перамагаць.

Беларускі Эўрапейскі форум. Онлайн-рэпартаж

14 лістапада ў Менску праходзіў Беларускі эўрапейскі форум. Паводле ініцыятараў мерапрыемства, Форум мае садзейнічаць дыялёгу Беларусі з Эўразьвязам і ўзмацніць эўрапейскі вэктар разьвіцьця краіны.

Беларускі Еўрапейскі форум. Онлайн-рэпартаж

14 лістапада ў Мінску праходзіць Беларускі Еўрапейскі форум. Як лічаць арганізатары мерапрыемства, Форум павінен садзейнічаць дыялогу Беларусі з Еўрасаюзам і ўзмацніць еўрапейскі вектар развіцця краіны.

Беларускі Еўрапейскі форум – відэа

У Мінску 14 лістапада прайшоў Беларускі Еўрапейскі форум. Каля тысячы дэлегатаў з розных куткоў Беларусі сабраліся ў ДК Мінскага аўтамабільнага завода абмеркаваць пытанні еўраінтэграцыі Беларусі. Карэспандэнты НН, пацікавіліся ў удзельнікаў форуму, з якімі спадзяваннямі яны прыйшлі на гэтае мерапрыемства і якіх канкрэтных вынікаў ад яго чакаюць.

ЕС з працягнутай рукою

Еўрасаюз падоўжыць частковае прыпыненне санкцый у дачыненні да беларускіх службоўцаў да кастрычніка 2010 года. Аднак адначасова будзе прыпыненае дзеянне гэтага рашэння на шэсць месяцаў. 16–17 лістапада ў Брусэлі гэтую палітыку мусяць прыняць міністры замежных спраў краінаў ЕС.

Казыр Мілінкевіча - адэкватнасць

Прамову Аляксандра Мілінкевіча на Беларускім еўрафоруме можна лічыць першым публічным выступам палітыка ў межах новай прэзідэнцкай кампаніі. Фармальна ён заявіў толькі пра гатоўнасць узяць удзел у выбарах, але гэта можна расцэньваць, зважаючы на мабілізацыю праеўрапейскага апазіцыйнага рэсурсу, стартавай кульмінацыяй якога стаў БЕФ, менавіта як не намер ці дапушчальнасць.

Мілінкевіч: Мы гатовы падтрымаць «рэальнага кандыдата»

У сваёй прамове на Еўрапейскім Форуме ў Мінску 14 лістапада Аляксандр Мілінкевіч намякнуў, што дэмакратычная апазіцыя гатовая падтрымаць кандыдата ў прэзідэнты з па-за сваіх шэрагаў. Пры ўмове што гэта будзе моцны і здольны лідэр.

Мілінкевіч да сілавікоў: Умацаванне дэмакратыі не азначае аслаблення правапарадку

«Умацаванне дэмакратыі не азначае аслаблення законнасці і правапарадку, — заявіў Аляксандр Мілінкевіч у сваёй прамове на Еўрапейскім Форуме ў Мінску 14 лістапада.

Мілінкевіч пра беларускую салідарнасць

«Мы абаранялі кожнага, хто пацярпеў у барацьбе, — заявіў Аляксандр Мілінкевіч у сваёй прамове на Еўрапейскім Форуме ў Мінску 14 лістапада.

Старонкі: 1 2 3 4
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.