http://euraforum.info Навіны Форум у СМІ Губарэвіч: Беларускі еўрапейскі форум можна назваць удалым

Губарэвіч: Беларускі еўрапейскі форум можна назваць удалым

Гэта ў размове з Еўрарадыё адзначыў адзін з арганізатараў мерапрыемства Юрась Губарэвіч. Акурат у гэты час ідзе трэцяя панельная дыскусія, прысвечаная грамадству.

Губарэвіч: “Па заканчэнні трэцяй часткі мы плануем перайсці да прыняцця выніковай рэзалюцыі. Працавала рэдакцыйная камісія, паступілі пэўныя праўкі. Аднак з большага дэлегаты форума пагаджаюцца з той праграмай, якая была прапанаваная аргкамітэтам. Пасля гэтага чакаецца завяршальны падсумавальны выступ кіраўніка аргкамітэта Беларускага Еўрапейскага Форума Аляксандра Мілінкевіча”

Па словах Юрася Губарэвіча, сярод дэлегатаў Форума не аказалася ніводнага прадстаўніка ўлады.

Губарэвіч: “Магчыма, яны адчуваюць сваю пэўную віну за тое, што паставілі, фактычна, у нязручныя ўмовы усіх дэлегатаў Форума. Магчыма – гэта праява пэўнай асцярожнасці. Аднак я не выключаю, што пэўнае супрацоўніцтва, асабліва па тых пунктах праграмы, якія будуць сёння прынятыя, паміж намі і ўладай – абсалютна магчымае”.

 

Зміцер Шаўчук
http://www.euroradio.fm
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.