http://euraforum.info Навіны Форум у СМІ Мілінкевіч да сілавікоў: Умацаванне дэмакратыі не азначае аслаблення правапарадку

Мілінкевіч да сілавікоў: Умацаванне дэмакратыі не азначае аслаблення правапарадку

«Умацаванне дэмакратыі не азначае аслаблення законнасці і правапарадку, — заявіў Аляксандр Мілінкевіч у сваёй прамове на Еўрапейскім Форуме ў Мінску 14 лістапада.

— Наадварот, правапарадак у еўрапейскіх краінах падтрымліваецца на найвышэйшым узроўні. Афіцэры войскаў, міліцыі і спецслужбаў у еўрапейскіх краінах зарабляюць нашмат больш, чым іх беларускія калегі. І ўпэўненасць, якасць іх жыцця непараўнальная. Расходы на абарону, расходы на дзейнасць структураў аховы парадку ў Беларусі трэба прыводзіць да еўрапейскіх стандартаў. Гэта адзін з ключоў да дэмакратычнай эвалюцыі», — заўважыў Мілінкевіч. Ён выказаў меркаванне, што інтэграцыя Беларусі ў Еўрасаюз забяспечыла б павышэнне бяспекі ўнутры краіны: «Гаворачы пра значэнне інтэграцыі з ЕС для абароненасці, я разумею як унутраны правапарадак, так і замежнапалітычнае забеспячэнне спакойнага жыцця».

Ён паўтарыў тэзіс са сваіх ранейшых прамоваў: «Свабода будзе выгадная ўсім, нават тым, хто яе цяпер баіцца і змагаецца супраць яе».

 

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.