http://euraforum.info Навіны Форум у СМІ Мілінкевіч ідзе на прэзідэнта

Мілінкевіч ідзе на прэзідэнта

Галоўнай падзеяй Беларускага еўрапейскага форуму, які адбыўся ў Мінску 14 ліістапада, стала заява Аляксандра Мілінкевіча пра тое, што ён гатовы ісці ў прэзідэнты.

Гэтая заява чакалася, асабліва ўлічваючы (!) выказванні арганізатараў форуму, што на на ім не будзе вылучацца кандыдат на прэзідэнцкую пасаду. Ініцыятары правядзення БЕФу не сталі гуляцца ў фармальныя камбінацыі - лідэр руху "За свабоду" будзе браць удзел у выбарах. Хаця пры жаданні можна было арганізаваць прыгожую карцінку з вылучэннем кандытата Мілінкевіча па просьбах працоўных дэмакратыі.

Ужо адное гэта дае спадзеў дэмэлектарату на тое, што нешта ў паводзінах апанентаў Аляксандра Лукашэнкі змянілася. Мінімум - у бок пазбягання фармальнасці. Хаця перамога Мілінкевіча будзе суперсенсацыяй. Аднак ён і не абяцае, што выйграе. Хаця абнадзейвае, што шанцаў болей, чымсьці ў 2006-м.

"Калі з’явіцца чалавек, якога падтрымае большасць апазіцыі, у якога будзе выдатная праграма і каманда, я стану побач і буду выконваць любую працу, якую мне дадуць. Разам з тым кажу, што я гатовы ісці на выбары, бо маю на гэта сілы і досвед", - заявіў Мілінкевіч. "Мне не цікава гуляць у палітыку, я хачу перамагаць, а шанцы перамагчы ёсць", - кажа ён.

"Не будзе той атмасферы запалохвання, якая была ў 2006 годзе", - верыць палітык..

Мілінкевіч лічыць, што байкот - на шкоду: "Калі мы не пойдзем на выбары, то ўладзе не трэба нават фальсіфікаваць выбары, тым самым мы легімітызуем уладу".

БЕФ у выніку стаўся мерапрыемствам у падтрымку Мілінквіча. І зважаючы на яго намер балатавацца, ацэнка форуму будзе давацца не вось зараз па яго правядзненні, а па выніках таго, як руху "За свабоду" і ягоным партнёрам удасца мабілізаваць на актыўную дзейнасць тых, хто быў дэлегатам...

Па інфармацыі "МЫ" Аляксандр Мілінкевіч насамрэч да апошняга часу вырашаў ці браць удзел у прэзідэнцкіх выбарах у якасці суперніка Аляксандра Лукашэнкі. Паколькі на Беларускім еўрафоруме фактычна пачалася ягоная выбарчая кампанія, можна зрабіць выснову наконт таго, што і лідэр руху "За свабоду", і ягоныя паплечнікі перакананыя, што за час, які застаўся да выбараў, ніхто з апазіцыйных палітыкаў не здолее абысці яго ані па рэйтынгу, ані па вядомасці.

Лозунг атрымаўся сам сабой просты: лепш Мілінкевіч, чымсьці кандыдат у межах статыстычнай пагрэшнасці...

 

Кірыла ПАЗНЯК
http://belmy.by
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.