http://euraforum.info Навіны Форум у СМІ У Мінску распачаўся Беларускі Еўрапейскі Форум

У Мінску распачаўся Беларускі Еўрапейскі Форум

Сёння, а 9 раніцы ў памяшканні сталічнага палацу культуры МАЗ распачаў працу Беларускі Еўрапейскі Форум. Як паведамляе карэспадэнтка Еўрарадыё Наста Ігнатовіч, усе месцы ў залі занятыя, міліцыі амаль незаўважна, а сярэдні ўзрост удзельнікаў нават цяжка вызначыць:

Наста Ігнатовіч, Еўрарадыё: "Людзей сапраўды даволі шмат. І нават цяжка сказаць, каго больш: моладзі ці людзей больш сталага ўзроста. Вельмі разнастайная аўдыторыя сабрался на Форум. Па колькасці вельмі цяжка сказаць, аднак усе месцы ў залі амаль што занятыя. Вельмі шмат дэлегатаў з усіх абласцей Беларусі".

Нагадаем, мэтамі Беларускага Еўрапейскага арганізатары вызначылі рашэнне падтрымаць паварот Беларусі ў бок Еўрапейскага Звязу, зрабіць незваротнымі працэсы еўрапеізацыі Беларусі, мабілізаваць прыхільнікаў і аб’яднаць патэнцыял беларускіх праеўрапейскіх сілаў.

Зміцер Шаўчук, http://euroradio.fm

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.