http://euraforum.info Навіны Стужка навінаў Прыём працаў на фотаконкурс і тэставанне "Як добра ты ведаеш ЕС?" закончаны

Прыём працаў на фотаконкурс і тэставанне "Як добра ты ведаеш ЕС?" закончаны

Ужо вызначаныя пераможцы першага туру віктарыны еўразнаўцаў. У другі тур выйшла дванаццаць чалавек. Усяго ў тэставанні ўдзельнічалі 177 чалавек.

Найлепшыя знаўцы Еўразвязу будуць вызначаныя кампетэнтным журы ў часе інтэлектуальнай гульні, якая адбудзецца 8 лістапада.

Пераможца віктарыны атрымае галоўны прыз − культурна-адукацыйную паездку ў адну са сталіц краін Еўразвязу. Удзельнікі, якія зоймуць другое і трэцяе месцы, будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі ад арганізатараў. 20 удзельнікаў, якія дадуць найлепшыя адказы на пытанні тэста, атрымаюць запрашэнне ў якасці гасцей Беларускага Еўрапейскага Форуму.

Прыём працаў на фотаконкурс "Еўрапейская Беларусь" закончыўся 5 лістапада. Усяго на конкурс пададзена каля 240 фотаздымкаў, якія можна паглядзець тут. Сябры журы зараз працуюць над выбарам найлепшых 20 фота.

Пераможцаў фотаконкурсу чакаюць паездка ў адну са сталіц краін Еўразвязу, каштоўныя прызы ад арганізатараў і магчымасць выставіць свае здымкі на Беларускім Еўрапейскім Форуме.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу пройдзе на Беларускім Еўрапейскім Форуме 14-га лістапада.

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.