http://euraforum.info Конкурсы Пераможцы

У віктарыне “Як добра ты ведаеш ЕС?” першае месца заваяваў Максім Карлюк, другое – Андрэй Безручонак, трэцяе – Арсен Ягорчанка. Пераможца атрымае магчымасць наведаць сталіцу адной з краін ЕЗ. Уладальнікі 2-га і 3-га месцаў атрымалі па экзэмпляру ўнікальнага выдання "Трышчан", а таксама ўганараваны памятнымі дыпломамі.

 

На Беларускім Еўрапейскім Форуме 14 лістапада экспанаваліся 20 лепшых працаў.

Фотаздымкі былі раздрукаваныя вялізным фарматам і размешчаныя на стэндах на 2-м паверсе у фае ПК МАЗ. У той жа дзень былі ўганараваны пераможцы фотаконкурсу і аўтар здымку глядацкіх сімпатый, які быў абраны шляхам галасавання ўдзельнікаў Форуму.

У фінал фотаконкурсу трапілі наступныя здымкі:


Андрэй Рогач, Смаргонь (1-е месца)


Уладзімір Бутурля Мінск (2-е месца)


Яўген Жукаў, Мінск (3-е месца)


Кацярына Азарава, Гродна (прыз глядацкіх сымпатый)


Андрэй Рогач, Смаргонь


Валдіс Фугаш, Магілёў


Святлана Станкевіч, Смаргонь


Уладзімір Бутурля, Мінск


Віталь Раковіч, Мінск


Аляксандр Шульгач, Мінск


Іван Цыркуновіч, Гродна


Атцецкі Яўген, Мінск


Аляксей Казнадзей, Мінск


Наталля Бакей, Гродна


Яўген Жукаў, Мінск


Аляксандр Шульгач, Мінск


Ала Карпенка, Мінск


Аляксандр Жарнасек, Мінск


Атцецкі Яўген, Мінск


Атцецкі Яўген, Мінск

Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум

Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.

У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.

Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".

У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.

Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.

Шаноўныя дэлегаты!

Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.