![]() |
|
||||||||||
|
|
|
У межах правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму была арганізаваная віктарына "Як добра ты ведаеш ЕС?" і праведзены фотаконкурс "Еўрапейская Беларусь".
Усяго ў тэставанні віктарыны "Як добра ты ведаеш ЕС?" ўдзельнічалі 177 чалавек. З іх у другі тур прайшло дванаццаць еўразнаўцаў. Журы ў складзе Андрэя Казакевіча, Дзяніса Мельянцова і Алеся Лагвінца арганізавала ў другім туры інтэлектуальную двухузроўненвую гульню, падчас якой было зададзена 130 пытанняў, якія маюць дачыненне да гісторыі, культуры, палітыкі, эканамічнага і сацыяльнага жыцця аб'яднанай Еўропы. У другім раўндзе паміж лепшымі еўразнаўцамі былі размеркаваныя 1-е, 2-е і 3-я месцы.
Больш падрабязна пра вынікі віктарыны чытайце на сайце by.milinkevich.org.
На фотаконкурс "Еўрапейская Беларусь" пададзена каля 240 фотаздымкаў. Дваццаць найлепшых прац, былі раздрукаваныя вялізным фарматам і размешчаныя на стэндах на 2-м паверсе у фае ПК МАЗ падчас правядзення Беларускага Еўрапейскага Форуму. Кампетэнтнае журы вызначыла трох пераможцаў, імёны якіх былі абвешчаны на Беларускім Еўрапейскім Форуме.
Пераможцы віктарыны і конкурсу ўзнагароджаныя культурна-адукацыйнай паездкай у адну са сталіц краін Еўразвязу.
|
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ. У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне. Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка". У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва. Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам. Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць. |