Менск, 14 лістапада 2009 г.
Мэта праграмы дзеянняў:
Спрыянне набліжэнню Беларусі да Еўрапейскага Саюзу.
Еўрапейская інтэграцыя адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі. Яна дае шанец на росквіт краіны і рэалізацыю яе багатага чалавечага патэнцыялу, гарантуе незалежнасць Беларусі і захаванне яе нацыянальнай самабытнасці. Наша стратэгічная мэта – еўрапейская будучыня Беларусі. Нам кажуць, што Беларусь у Еўропе “ніхто не чакае”, але насамрэч чакаць не хочам мы. Мы гатовыя дзейнічаць ужо зараз, каб максімальна наблізіць Беларусь да ЕС.
Чаго мы хочам дамагчыся:
- Вырашыць найбольш вострыя эканамічныя праблемы беларусаў,
- Рэалізаваць чалавечы патэнцыял ў краіне, гарантаваць палітычныя і грамадзянскія свабоды кожнага беларуса,
- Усталяваць вяршынства закону і спыніць палітычныя рэпрэсіі,
- Наблізіць Беларусь да еўрапескіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця.
Наша задача – дамагчыся, каб інфармацыя пра перавагі еўрапейскай інтэграцыі стала даступнай для кожнага беларуса, каб максімальна большая колькасць нашых грамадзянаў ужо ў бліжэйшы час скарысталася з супрацоўніцтва з ЕС.
Нашы дзеянні будуць ажыццяўляцца ў двух кірунках: унутраным і знешнім.
Дзейнасць унутры Беларусі:
Дзеянні ўнутры Беларусі будуць скіраваныя на ўсе тры сектары грамадства : дзяржаўны, прыватны і грамадскі
- Дзяржаўны. Асноўныя кірункі дзейнасці будуць складацца з інфармавання пра перавагі еўраінтэграцыі, уцягвання ў дыялог з еўрапейскімі структурамі, прадстаўлення адукацыйных і кансультацыйных паслугаў.
- Прыватны. Дзейнасць, скіраваная на прыватны сэктар, сканцэнтруецца на інфармаванні пра перавагі еўраінтэграцыі, арганізацыі навучальных паездак і іншых спосабах абмену досведам. Акрамя гэтага будзе праведзеная кампанія па зніжэнні коштаў і спрашчэнні працэдуры атрымання шэнгенскіх візаў.
- Грамадзкі. У грамадзкім сэктары дзейнасць будзе скіраваная на падтрымку мясцовага актывізму праз стварэнне адмысловых платформаў (еўрапейскія клубы), навучанне ўзаемадзеянню з уладай, праектнаму мэнэджмэнту, фінансавым дысцыплінам. Будзе праводзіцца інфармаванне насельніцтва аб еўрапескай інтэграцыі і еўрапейскіх інстытутах, арганізавана каардынацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый у межах Форуму грамадзянскай супольнасці.
На 2010-2011 гг. прыярытэтнымі нам бачацца наступныя крокі.
- Выкарыстанне дыялогу Беларусі з Еўрасаюзам для максімальнага пашырэння палітычных і грамадзянскіх свабод у краіне. Наша задача – гэта грамадскі кантроль за ходам дыялогу, а таксама прапанова сцэнароў, якія былі бы ўспрынятыя ўсімі бакамі дыялогу.
- Правядзенне маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека ў краіне,
- Узняцце тэмаў, якія мусяць быць на парадку дня дыялогу,
- Прапанова адпаведнага парадку дня і магчымых дзеянняў для беларускай грамадзянскай супольнасці.
- Інфармаванне грамадзянаў краіны пра перавагі еўрапейскай інтэграцыі, магчымасці супрацоўніцтва ЕС з Беларуссю.
- Правядзенне агульнанацыянальнай кампаніі – што ЕС можа даць табе, тваёй сям’і, тваёй краіне, арыентаванай на розныя сацыяльныя групы,
- Правядзенне інфармацыйных кампаній, скіраваных на развянчанне негатыўных міфаў пра ЕС,
- Арганізацыя інфармацыйнай працы з беларусамі, якія найчасцей выяжджаюць за мяжу,
- Прадукцыя і распаўсюд прафесійнай інфармацыі для экспертаў і адмыслоўцаў,
- Правядзенне кампаніі, накіраванай на зніжэнне коштаў і спрашчнне пацэдураў атрымання шэнгенскіх візаў
- Арганізацыя агульнанацыянальнага збору подпісаў пад зваротам да ўраду Беларусі, еўрапейскіх інстытутаў і краінаў-сябраў ЕС.
- Арганізацыя прэсавай кампаніі “Што твой урад мусіць зрабіць, каб знізіўся кошт шэнгенскіх візаў”
- Правядзенне даследаванняў, скіраваных на развянчанне стэрэатыпаў з боку ЕС (у прыватнасці, пра магчымыя памеры міграцыі), дэмантсрацыю уплыву вольнага перасоўвання на палітычную і грамадскую свядомасць
- Арганізацыя мерапрыемстваў, скіраваных на вырашэнне тэхнічных пытанняў, звязаных з аблягчэннем візавага рэжыму.
- Наладжванне прафесійнага і экспертнага дыялогу з мэтай большага заангажавання ЕС у беларускія справы.
- Стварэнне экспертных і аналітычных пляцовак для прафесійных кантактаў паміж беларускімі і еўрапейскімі экспертамі,
- Арганізацыя аналітычнай працы, накіраванай на адаптацыю беларускага заканадаўства да еўрапейскага права,
- Распрацоўка рэгіянальных праграмаў развіцця і інвестыцыйных праектаў для рэгіёнаў Беларусі,
- Распрацоўка і распаўсюд альтэрнатыўных праграмаў забеспячэння энергетычнай бяспекі Беларусі,
- Правядзенне незалежнай экспертызы, з прыцягненнем еўрапескіх экспертаў, праектаў, запланаваных беларускімі ўладамі, у прыватнасці праекту пабудовы беларускай АЭС
- Спрыянне абмену досведам паміж беларускім дзяржаўным апаратам і еўрапейскімі структурамі, у прыватнасці ў справе рэформаў, рэструктурызацыі, сацыяльнай абароны насельніцтва
- Падтрымка праеўрапейскіх ініцыятываў беларускіх грамадзянаў
- Стварэнне адмысловых еўрапейскіх платформаў у рэгіёнах для развіцця грамадскага актывізму (Еўрапейскіх клубаў), навучанне узаемадзеянню з уладай, праектнаму мэнэджмэнту, фінансавым дысцыплінам і г.д.
- Спрыянне рэгіянальным праектам, накіраваным на інтэграцыю Беларусі з Еўрасаюзам і пашырэнню прафесійных і міжасабовых кантактаў з ЕС.
- Пашырэнне ўдзелу беларускіх НДА ў супрацоўніцтве з структурамі Еўрасаюзу.
Дзейнасць па-за межамі Беларусі:
- Давядзенне меркавання беларускага грамадства да грамадзянаў ЕС, урадаў краінаў-сябраў і еўрапескіх інстытутаў.
- арганізацыя (і ўдзел у) міжнародных канферэнцыяў, прысвечаных абмеркаванню “беларускага пытання”,
- публікацыі ў еўрапейскіх СМІ пра сітуацыю ў Беларусі і прапановы па ўдасканаленні палітыкі ў дачыненні да Беларусі,
- пераклад і публікацыя артыкулаў беларускіх аналітыкаў і грамадскіх дзеячоў у заходніх медыях,
- ініцыяванне абмеркавання беларускіх пытанняў у межах Форуму грамадзянскай супольнасці (ФГС),
- падрыхтоўка заяваў, зваротаў і маніторынгаў для структураў ЕС, міжнародных арганізацыяў і еўрапейскіх СМІ і НДА.
- Лабіяванне рашэнняў у ЕС і міжнародных арганізацыях, якія будуць спрыяць большай адкрытасці і еўрапеізацыі Беларусі
- правядзенне сустрэчаў з еўрапейскімі палітыкамі і афіцыйнымі асобамі з мэтай данясення пазіцыі грамадзянскай супольнасці Беларусі,
- ініцыяванне абмеркаванняў важных для Беларусі пытанняў на міжнародных пляцоўках (саміты, канферэнцыі, ФГС, Еўрапарламент, ПАСЕ і інш.),
- распаўсюд маніторынгаў і аналітычных дакумантаў,
- арганізацыя выступаў у еўрапейскіх СМІ,
- правядзенне ў ЕС кампаніі ў падтрымку танных віз для беларусаў.
- Грамадскі кантроль і маніторынг двухбаковых беларуска-еўрапейскіх праектаў
- правядзенне міжнародных экспертных круглых сталоў з мэтай аналізу праектаў, пададзеных беларускім урадам у межах Усходняга Партнёрства,
- правядзенне грамадскіх абмеркаванняў праектаў у межах ФГС,
- падрыхтоўка рэкамендацыяў і прапановаў па праектах для дзяржаўных органаў Беларусі і інстытутаў ЕС
- Падрыхтоўка і прадстаўленне праектаў, што павінны спрыяць развіццю незалежнага грамадскага сектару ў Беларусі
- падрыхтоўка праектных прапановаў для Еўрапейскай Камісіі, урадаў краінаў-сябраў ЕС, міжнародных арганізацыяў і фондаў,
- падрыхтоўка міжнародных грамадскіх праектаў у межах ФГС,
- праца па пашырэнні функцыяў і кампетэнцыяў ФГС
- Наладжванне абмену (спецыялістамі, выкладчыкамі, студэнтамі, інфармацыяй і інш.) з краінамі ЕС
- лабіраванне пашырэння праграм абмену, павышэння кваліфікацыі, азнаямляльных візітаў, стажыявання для студэнтаў, выкладчыкаў, бізнэсмэнаў, дэпутатаў.
- супольныя выдавецкія праекты,
- усталяванне і замацаванне кантактаў з еўрапейскімі універсітэтамі, даследчымі цэнтрамі, НДА, медыямі, палітыкамі і грамадскімі дзеячамі, установамі культуры,
- правядзенне дзён беларускай культуры ў краінах ЕС.
Для выканання дадзенага Плану дзеянняў удзельнікі Беларускага Еўрапейскага Форуму распачынаюць Еўрапескую Ініцыятыву, адкрыую для далучэння ўсіх зацікаўленых суб’ектаў. Каардынацыя деянняў Еўрапейскай Ініцыятывы ажыццяўляецца працоўнай групай, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі арганізацый-ініцыятараў правядзення Беларускага Еўрапескага Форуму.
|
Агульная інфармацыя пра
Беларускі Еўрапейскі Форум
Беларускі Еўрапейскі Форум, які меў на мэце мабілізацыю прыхільнікаў еўраінтэграцыі, адбыўся 14 лістапада ў палацы культуры МАЗ.
У мерапрыемсіве ўзялі ўдзел 1023 чалавекі, з іх – 827 дэлегатаў Беларускага Еўрапейскага Форуму, пераважная частка якіх была вылучана на 97 сходах, што праходзілі па ўсёй краіне.
Дэлегаты прынялі ўдзел у дыскусіях падчас працы секцый "Палітыка", "Грамадства" і "Эканоміка".
У межах Форуму былі праведзены фотаконкурс і віктарына, працавала фотазона, былі выраблены і буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі для розных сацыяльных групаў насельніцтва.
Пасля абмеркаванняў Форум прыняў рэзалюцыю і стратэгічны план дзеянняў праеўрапейскіх сіл на бліжэйшы час, які накіраваны на збліжэнне Беларусі з Еўразвязам.
Шаноўныя дэлегаты!
Вы маеце магымасць атрымаць уласныя фотаздымкі, якія былі зроблены у фотазоне пад час форуму. Для гэтага дашліце на адрас info@milinkevich.org сваё імя, адрас і кантактны тэлефон. Абавязкова пазначце адрас старонкі, дзе размешчаны здымак. Цягам пяці працоўных дзён Вам адкажуць.
|